Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Індыі ўпаў і загарэўся пасажырскі самалёт, на борце былі 242 чалавекі. Ёсць загінулыя
  2. В Кремле охарактеризовали войну с Украиной любимым выражением Лукашенко. В ISW указали на опасность такого искажения истории
  3. Пасля вяселля злодзея ў законе Лукашэнка загадаў разабрацца з ім. Як «эскадроны смерці» знішчалі беларускіх аўтарытэтаў
  4. «А мы можам сабе гэта дазволіць?» ААН назвала галоўную прычыну, чаму ў сем'ях стала менш дзяцей, — беларускім уладам не спадабаецца
  5. С 1 сентября беларусы обязаны обеспечить детям образование на родине. А что с живущими за границей — рассказали в Минобразования
  6. Чыноўнікі ўзяліся за заробкі насельніцтва — рассылаюць «лісты шчасця» і прыдумалі новаўвядзенне
  7. Доллару прогнозируют глубокое падение: итоги рынка валют
  8. «Это все было понято неправильно». Вадим Галыгин — о своей позиции в 2020 году
  9. «Это наши деньги, народные». Вслед за картофельным заговором Лукашенко обнаружил в торговле кредитный
  10. «Запхнуць пасту назад у цюбік» не атрымаецца. Што такое эпідэмія адзіноты і чаму Беларусь таксама не пазбегла трапляння ў трэнд
  11. «Хлопцы, мы знахабіліся да крайнасці». Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае па Беларусі на верталёце, а не ездзіць з картэжам
  12. «Восстающий лев». Израиль нанес масштабные удары по Ирану — атакованы ядерные объекты и ракетные заводы
  13. Новая глава ПВТ позвала уехавших айтишников домой, но с условием. «Зеркало» попросило их ответить — вот что вышло
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.