Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  2. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  7. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  8. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  12. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  13. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  16. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  17. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
Читать по-русски


У 2020 годзе ў беларускім выдавецтве «Янушкевіч» выйшла першая частка моладзевага рамана «Гарэзлівы пацалунак». Беларуская пісьменніца Ева Вайтоўская напісала яго паводле японскай мангі. Цяпер, праз тры гады выйшла другая частка кнігі, паведаміла выдавецтва ў сваім тэлеграм-канале.

Книга "Гарэзлівы пацалунак" (Том 2). Фото: knihauka.com
Кніга «Гарэзлівы пацалунак» (Том 2). Фота: knihauka.com

Традыцыйна манга — гэта спалучэнне гісторыі і коміксаў. З мангі таксама паходзіць шырока вядомае анімэ. Праўда, беларускі раман апублікаваны як літаратурны твор, без ілюстрацый.

Яго аснова — сюжэт культавай японскай мангі «Ітадзура на кіс» («Гарэзлівы пацалунак»), якая выйшла ў Японіі ў 1991−1999 гадах. Суперпапулярная серыя коміксаў засталася няскончанай з-за заўчаснага скону аўтара, Тада Каору (1960−1999), што не перашкодзіла ёй заваяваць прыхільнікаў па ўсім свеце — і не толькі сярод прыхільнікаў мангі і анімэ. У тым ліку дзякуючы некалькім экранізацыям на тэлебачанні.

Сюжэт першай кнігі пачынаўся з таго, што ціхая троечніца Соня Сінічкіна, вучаніца выпускнога класа, прызнавалася ў каханні лепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне кнігі адбывалася ў 11 класе і завяршалася на падзеях выпускнога.

Як гаворыцца ў анонсе, «у другой кнізе „Гарэзлівага пацалунку“ падзеі разгортваюцца на філалагічным факультэце беларускага ўніверсітэта, у экалагічным летніку для дзяцей Чарнобыля і ў офісе сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі. Але ўсё гэта толькі дэкарацыі, у якіх праходзяць праверку пачуцці галоўных герояў, іх сяброў, сябровак, мам і татаў».

Пісьменніца Ева Вайтоўская свядома вырашыла перанесці герояў з Токіа 1990-х у сучасны Мінск і паглядзець, што з гэтага выйдзе.

«Гарэзлівы пацалунак» арыентаваны на катэгорыю young adult.

— Для Азіі, Еўропы, ЗША і іншых краін, дзе развіты кніжны рынак — гэта не проста літаратура для «ўзросту ад 16 да 25 гадоў». Гэта кнігі, што юныя чытачы купляюць самастойна, на кішаньковыя або заробленыя на першых падпрацоўках грошы. Таму напісанае ў кнігах звернута наўпрост да моладзі і разлічанае на яе ідэалы і густы, — тлумачыла Вайтоўская TUT.BY.

Купіць кнігу можна на сайце выдавецтва. Дастаўка даступная ў шэраг краін свету. У тым ліку, і ў Беларусь.