Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  2. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  3. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  4. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  5. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  6. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  7. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  8. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  9. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  10. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  11. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  12. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
  13. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  14. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  15. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  16. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
Читать по-русски


Беларусаў працягваюць выклікаць у сілавыя структуры з нагоды данатаў у «пратэсныя фонды». Аднак, як мы высветлілі, практыка «кампенсацыі шкоды» за данаты пашыраецца. Да размоваў падключаецца і КДК, а тых, хто пагасіў страты, нават звальняюць. Пагаварылі з тымі, хто хадзіў на такія размовы, і даведаліся, што было потым.

Здание КГБ в Минске. Фото: TUT.BY
Будынак КДБ у Мінску. Фота: TUT.BY

Імёны суразмоўцаў змененыя, іх звесткі ёсць у рэдакцыі.

«Звольнілі з працы праз пару дзён пасля візіту ў КДБ»

Ягор трапіў у КДБ у лютым гэтага года. Ён працуе ў дзяржаўнай арганізацыі ў адным з абласных цэнтраў. Сілавікі прыйшлі да яго на працу і павезлі на допыт у абласное аддзяленне КДБ.

 — Па дарозе «палохалі крымінальнай справай», — кажа суразмоўца. — У аддзяленні яны праверылі тэлефон (глядзелі Facebook, іншыя мэсэнджары) і прапанавалі «пакрыць шкоду» за данат грашовым пераводам у адзін з дзіцячых дамоў. Праз пару дзён пасля наведвання КДБ прыйшоў загад зверху, і мяне настойліва папрасілі звольніцца праз некалькі дзён. Пасля гэтага я з’ехаў з Беларусі.

Падобная гісторыя здарылася з Аляксандрам — таксама ў лютым. Ён працаваў на «буйным і вядомым» дзяржаўным прадпрыемстве ў абласным цэнтры. У аддзяленні КДБ сілавікі старанна праверылі тэлефон, вывучылі фота і мэсэнджары. Праверку тэлефона здымалі на камеру і склалі пратакол агляду. Таксама яму прапанавалі напісаць яўку з павіннай, што ён і зрабіў.

— У КДБ далі ўзор, з яго і пісаў. Я такі і такі, тады і тады зрабіў перавод з такога і такога карт-рахунку на адрас BYSOL (здаецца, рэквізіты нават пісаў са свайго Facebook). Была прыпіска «арганізацыя пасля прызнаная экстрэмісцкай». Абавязуюся кратна пакрыць шкоду ў выглядзе дабрачыннага ўнёску. Ніякіх раскаянняў і выбачэнняў пісаць не прасілі, — расказвае мужчына. — Звярнуў увагу: у будынку абласнога ўпраўлення КДБ у калідорах і на лесвіцы сустракаў маладзенькіх хлопцаў-супрацоўнікаў, гадоў 30−35 максімум. Пытаюся: дзе ж вашыя мацёрыя сівавалосыя палкоўнікі? Адказалі: «Ну, у нас жа таксама ратацыя кадраў і ўсё такое».

Каб расплаціцца за данат, трэба было перавесці грошы ў адну з «дзяржаўных установаў». Сума аказалася вялікай — больш за 1500 даляраў у эквіваленце.

— Сямейны бюджэт схуднеў сур’ёзна, — уздыхае Аляксандр.

У КДБ за данаты трапіў і начальнік Аляксандра — яго прымусілі заплаціць яшчэ большую суму. У хуткім часе пасля наведвання КДБ Аляксандра, як і яго начальніка, звольнілі з дзяржпрадпрыемства. Нядаўна мужчыну выклікалі ў гарадскую пракуратуру «на прафілактычную гутарку». З нагоды чаго — невядома. Размова яшчэ наперадзе.

У лютым у адным з раённых цэнтраў супрацоўнікі КДБ прыйшлі на працу да бацькі нашага чытача Сяргея. Таксама ў бюджэтную арганізацыю. Сяргей прапісаны ў родным горадзе, але жыве ў Мінску.

 — Супрацоўнікі КДБ паўгрозамі патрабавалі ў бацькі, каб я прыйшоў да іх на гутарку, — кажа мужчына і дадае, што з ім самім ніхто з сілавікоў так і не звязаўся. А на гутарку ён не пайшоў.

«Затрымалі на мяжы з Расіяй і прымусілі заплаціць»

У траўні Андрэй вяртаўся ў Беларусь з Расіі. Паводле яго словаў, ён не быў гатовы да праверак на мяжы, таму тэлефон не пачысціў.

 — Памежнікі забралі мой пашпарт і перадалі яго двум мужчынам у цывільным. Яны адвезлі мяне ў памежны горад на машыне ДАІ. Там і адбылася размова з супрацоўнікамі КДБ, — успамінае мужчына.

Высветлілася, што ён у спісах тых, хто данаціў у BYSOL. Кампенсаваць прапанавалі ў адзін з раённых дзіцячых дамоў:

 — Перавод (больш за тысячу рублёў) я зрабіў, калі вярнуўся ў свой горад. Абавязковая ўмова — трэба было занесці квітанцыю пра перавод у мясцовае аддзяленне КДБ.

Падчас размовы ў РУУС супрацоўнік КДБ праверыў тэлефон Андрэя. У Telegram знайшоў падпіскі на заблакаваныя ў Беларусі медыярэсурсы, але, паводле нашага суразмоўцы, гэта сілавіка не зацікавіла. Затое, як потым заўважыў Андрэй, у яго акаўнце з’явіўся сеанс з невядомай прылады.

Цяпер данатамі займаецца не толькі КДБ, але і КДК

Два чытачы «Люстэрка» пабывалі на гутарках наконт данатаў — толькі не ў КДБ, а ў КДК. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся ў траўні ў абласным цэнтры з Уладзімірам. Яго выклікалі ў мясцовае аддзяленне КДК тры разы, каб знайсці доказы данату. Уладзімір кажа, што не пераводзіў ніякіх грошай. Але ў Дзяржкантролі сцвярджалі: ягонае прозвішча нібыта засвяцілася ў адным са спісаў. На першай сустрэчы супрацоўнікі КДК правяралі плацяжы ў Facebook на тэлефоне мужчыны — і нічога не знайшлі.

— На другую сустрэчу папрасілі прынесці раздрукоўкі з банкаўскіх рахункаў за жнівень 2020 года. На трэцюю — зноў раздрукоўкі з рахункаў, але за шырэйшы перыяд. Нічога не знайшлі і вельмі гэтаму дзівіліся, — кажа Уладзімір. На гэтым усё і скончылася.

Другі чытач, Антон, гэтай вясной пабываў у аддзяленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у Мінску. І таксама праз данаты.

— Там казалі, маўляў, адпраўляць вас у турму ніхто не хоча, але вы мусіце разумець, што гэтым пытаннем займаюцца і знойдуць усіх, — пераказвае хлопец словы сілавікоў.

Падчас размовы супрацоўнікі ДФР згадалі, што ў іх аддзел прыйшоў спіс з 200 чалавек, якія рабілі данаты. Іх усіх выклікалі на допыт.

Тэлефон Антона ў ДФР таксама праверылі: глядзелі Telegram, Instagram, пошукавыя запыты ў браўзеры, фота. У Facebook знайшлі інфармацыю пра перавод грошай.

— Далі падпісаць яўку з павіннай, маўляў, «пасля гэтага крымінальная справа будзе закрытая». Прапанавалі перавесці грошы ў дзяржаўны медыцынскі цэнтр (у сто разоў больш, чым невялікая сума данату), — тлумачыць суразмоўца. — Я пацікавіўся, што будзе, калі не заплачу. «Будзе крыміналка або турма», — адказалі мне.

Пасля наведвання ДФР Антону прыйшоў ліст са Следчага камітэта. У ім гаварылася пра адмову заводзіць крымінальную справу па арт. 361−2 УК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Прычыну адмовы абгрунтавалі са спасылкай на заўвагу па арт. 361−2, у якой гаворыцца, што «асоба, якая здзейсніла фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці па гэтым артыкуле, калі яна своечасова заявіла пра зробленае і (або) іншым чынам спрыяла перадухіленню або выяўленню гэтага злачынства».

Комитет госконтроля. Фото: TUT.BY
Камітэт дзяржкантролю. Фота: TUT.BY

Куды прымушалі плаціць кампенсацыю?

Нашыя чытачы называлі некалькі ўстановаў, у якія ад іх патрабавалі пераводу грошай. Гэта:

  • РНПЦ анкалогіі і медыцынскай рэабілітацыі;
  • Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі;
  • Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў (і падобныя дамы-інтэрнаты ў іншых гарадах);
  • Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Калі і як у Беларусі пачалі пераследаваць за данаты

У студзені 2023 года стала вядома, што ў беларускія IT-кампаніі пачалі прыходзіць спісы людзей, якія данацілі ў фонды BYSOL і ByHelp у 2020-м. Людзей са спісу (і не толькі айцішнікаў) запрашалі на допыт у КДБ, дзе прапаноўвалі кампенсаваць данат у «пратэсны» фонд (часта ў дзесяціразовым памеры).

Кампенсацыя накіроўвалася ў адзін з дзяржаўных дзіцячых дамоў або медыцынскіх цэнтраў. За кампенсацыю абяцалі выдаць рашэнне пра адмову ў завядзенні крымінальнай справы. Але пры гэтым дакументаў пра заведзеную крымінальную справу людзям не паказвалі.

Дакладнай лічбы тых, хто можа быць у спісах сілавікоў, няма. Паводле сузаснавальніка Bysol Андрэя Стрыжака, сілавікі называлі лічбу ў 5000 чалавек, але з 2020-га ў фонд пералічылі грошы больш чым 100 тысяч чалавек.

Пазней высветлілася, як сілавікі вылічваюць людзей, што данацілі ў фонды. Большасць такіх данатаў у 2020 годзе ажыццяўлялася праз Facebook. Сілавікі атрымалі праз беларускія банкі спісы тых, хто пералічваў грошы з беларускіх картак. То-бок яны ведаюць пра факт плацяжу сацсетцы, але не пра тое, куды менавіта пайшлі грошы. Каб гэта высветліць, сілавікі правяраюць праграму Facebook на тэлефонах падчас допытаў.

Выдаліць інфармацыю пра аплату з вашага акаўна ў Facebook складана (радыкальны варыянт — выдаліць акаўнт цалкам). Аднак прынамсі аднаму беларусу гэта ўдалося. Для гэтага ён даслаў некалькі запытаў у службу падтрымкі Meta і патлумачыў сітуацыю. Пра тое, што ідуць перамовы наконт таго, каб хаваць інфармацыю пра данаты, «Люстэрку» ў сакавіку казаў і сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак.

Чытайце таксама